Па прасторах любай Беларусі

- 12:30ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Макараўскім яслях-садзе – сярэдняй школеБераставіцкага раёна адбылося чарговае пасяджэнне “Школы актыўнага грамадзяніна” па тэме “Нашы падарожжы па Беларусі”.

Наша Радзіма – Беларусь, і для нас, беларусаў, гэта самае прыгожае і цудоўнае месца на Зямлі. Месца, дзе жывём мы, дзе жывуць і працуюць нашы бацькі, блізкія нам людзі, суседзі, сябры. Кожны беларус ганарыцца гісторыяй сваёй Радзімы, яе традыцыямі, славутымі продкамі, замкамі, помнікамі архітэктуры. Пра ўсё гэта ішла размова на чарговым пасяджэнні “Школы актыўнага грамадзяніна” для навучэнцаў 5–7 класаў па тэме “Нашы падарожжы па Беларусі”.

Рыхтуючыся да мерапрыемства, навучэнцы наведалі школьную бібліятэку, прайшліся па старонках сеткі інтэрнэт і падрыхтавалі паведамленні пра прыгожыя мясціны сваёй Айчыны. Адпраўляючыся ў віртуальнае падарожжа, праглядзелі відэаролік “Мая Беларусь”, а затым слухалі дзяцей, якія цікава расказвалі пра Мірскі і Нясвіжскі замкі, пра Брэсцкую крэпасць-герой, пра Востраў слёз у Мінску, пра Сафійскі сабор у Полацку, пра Хатынь, пра Барысаглебскую царкву ў Гродне.

Паведамленні падмацоўваліся праглядам відэаролікаў і ілюстрацыямі. Віктарына “Цуды Беларусі” спрыяла замацаванню ведаў дзяцей пра сваю Радзіму. Пры падвядзенні вынікаў сцяжком на карце Беларусі дзеці адзначалі месца, якое найбольш зацікавіла іх і куды б яны хацелі здзейсніць падарожжа. Шмат яркіх уражанняў пакінула гэтае мерапрыемства, спадзяемся, што мары дзяцей спраўдзяцца. Беларусь – гэта наша Радзіма, наша Бацькаўшчына, таму неабходна берагчы яе!

 

Алена БУДНІЦКАЯ,
настаўнік пачатковых класаў
Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Бераставіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий