Важная размова  

- 15:19ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Пройдзе час, а адзін дзень выхаванцы старшай групы № 2 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка будуць памятаць усё жыццё, расказваць пра гэту сустрэчу сваім дзецям і ўнукам.

У гэты дзень яны ўпершыню сустрэліся са сведкам Вялікай Айчыннай вайны Міхаілам Кір’янавічам Касабукіным. Сустрэча атрымалася змястоўнай і цікавай. Дзеці чыталі вершы пра вайну, а затым уважліва слухалі аповед ветэрана, які расказаў пра сваё апаленае вайной дзяцінства, пра цяжкасці, якія прынесла з сабой вайна, і пажадаў хлопчыкам і дзяўчынкам мірнага неба, шчаслівага дзяцінства, клапатлівых бацькоў.

Разам з Міхаілам Кір’янавічам дашкольнікі ўсклалі кветкі да Вечнага Агню, а напрыканцы сустрэчы абмяняліся падарункамі.

Хочацца верыць, што гэтая сустрэча запаліла ў сэрцы кожнага выхаванца агенчык дабрыні і веры ў светлую будучыню.

 

Іна МАКСІМОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий