У яслях-садзе вёскі Беняконі Воранаўскага раёна прайшоў тэматычны тыдзень “Свет дзіўных насякомых”.
Дзеці на працягу тыдня назіралі за насякомымі, разглядалі і абследвалі муляжы. Выхавальнікі вялі з малымі гутаркі “Навошта патрэбныя насякомыя?”, “Як паводзіць сябе пры сустрэчы з насякомымі?”, выхаванцы вырашалі праблемную сітуацыю “Пчолка заляцела ў пакой, што рабіць?”, выконвалі эцюд “Матылькі на лузе”. Вельмі займальнай стала для дашкалят гульня-пераўвасабленне “Калі б ты быў матылём”, якая была напраўлена на развіццё ўяўлення, памяці, умення бачыць свет вачамі безабароннага насякомага.
Тэма тыдня прасочвалася і ў творчай дзейнасці дзяцей. Яны прымалі ўдзел у вырабе настольнай гульні “Матылі і пчолы”, выконвалі аплікацыю “Вусень”, ляпілі розных насякомых, выкарыстоўваючы прыродны і непрыдатны матэрыял. Дзеці замацавалі навык сіметрычнага выразання насякомых, рабілі багоўку з марскіх камянёў. Для самых маленькіх дашкалят старэйшыя дзеці паказалі інсцэніроўку казкі “Муха-цакатуха”.
Выхаванцы даведаліся шмат цікавага пра асаблівасці знешняга выгляду і жыцця насякомых, развівалі ўяўленні пра іх як пра жывых істот, якія жывуць на зямлі, могуць лётаць, поўзаць, плаваць і скакаць.
У канцы тыдня ўсе дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у спаборніцтвах “Рыжыя і чорныя мурашачкі”, успомнілі правілы гульні “Рознакаляровы муравей”, “Мядзведзь і пчолы”, “Злаві страказу”. А дамашнім заданнем для выхаванцаў і іх бацькоў было зрабіць незвычайны фотаздымак з насякомым.
Антаніна ГУР’ЯН,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
яслі-сада в. Беняконі
Воранаўскага раёна