Абласны злёт юных ратавальнікаў-пажарных

- 14:36ВИТЕБЩИНА

 

На базе Віцебскага кадэцкага вучылішча прайшоў абласны злёт юных ратавальнікаў-пажарных, у якім прыняла ўдзел каманда Кастрычніцкай сярэдняй школы Віцебскага раёна “Невясёлы агеньчык”. Каманда, якая паспяхова прайшла раённы і занальны этапы злёту, змагла стаць лепшай камандай вобласці.

У чарговы раз юныя ратавальнікі-пажарныя сабраліся разам, каб паказаць зладжанасць і арганізаванасць у пераадоленні перашкод, праверыць свае веды асноў бяспекі жыццядзейнасці і падвесці вынікі работы клубаў ЮРП. Спаборнічалі вучні ў васьмі конкурсах.

Юныя агняборцы каманды “Невясёлы агеньчык” бліснулі ведамі па АБЖ, па-майстэрску ўправіліся з “рукавамі”, без адзінай памылкі аказалі дапамогу пацярпеламу, крочылі ў адну нагу па пляцы і бліскуча паказалі сябе з творчага боку.

У конкурсах “Знаўцы”, “Баявое разгортванне”, “НС тэхнагеннага характару”, “Хіт бяспекі” не было роўных нашай камандзе, у іх яна заняла першае месца. Камандзір атрада Аляксандра Калкова паказала лепшы вынік у асабістым першынстве конкурсу “Знаўцы”.

Зусім мала не хапіла да перамогі ў конкурсах “БМГАРП – арганізацыя мая” і “Агляд строю”, дзе вучні занялі другое месца.

З хлопчыкамі і дзяўчынкамі пастаянна працуюць дасведчаныя ў гэтай справе педагогі: Уладзімір Віктаравіч Казлоў, Юлія Юр’еўна Калкова і Наталля Сямёнаўна Жыглянкова.

У любым спаборніцтве ёсць самыя моцныя. Па выніках усіх конкурсаў на трэцім месцы апынулася каманда з сярэдняй школы № 14 Віцебска. Серабро ў рабят з каманды школы № 15 абласнога цэнтра. Лідэрам злёту стала каманда Кастрычніцкай сярэдняй школы Віцебскага раёна.

 

Юлія КАЛКОВА,
настаўніца Кастрычніцкай сярэдняй школыВіцебскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий