Міс Панамка і Містар Кепка Гезгалаўскага ясляў-сада

- 12:05ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Пабываўшы на раённым фестывалі “Зецельскі фэст” у Дзятлава і атрымаўшы шмат пазітыўных эмоцый і крэатыўных ідэй, педагогі Гезгалаўскага  ясляў-сада вырашылі правесці конкурс “Міс Панамка і Містар Кепка” ў сваёй установе. Тым больш, што летам галаўны ўбор для дзіцяці не толькі прыгожы аксэсуар, але і рэч, якая абараняе ад гарачага сонца.

Колькі разнастайных панам, капелюшоў і кепак было прадстаўлена на суд гледачоў і членаў журы! Мора выдумкі, фантазіі, творчасці і карпатлівай працы ўкладзена дзецьмі і іх бацькамі ў стварэнне кожнага галаўнога ўбору. Якія разнастайныя  матэрыялы, арыгінальныя рашэнні і незвычайныя вобразы! Тут можна было ўбачыць і квітнеючую паляну, і матылькоў, і стаянку аўтамабіляў, і казачныя сюжэты, і герояў мультфільмаў! Усяго не пералічыш.

Вялікае задавальненне, зарад станоўчых эмоцый, бадзёрасці і пазітыву атрымалі дзеці на свяце. Выхаванцы з цікавасцю ўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах, гульнях і эстафетах, атрымлівалі асалоду ад сонца і лета.

Завяршылася свята феерычным дэфіле  – модным паказам незвычайных самаробных  панамак і кепак.

Але конкурс ёсць конкурс. Як сярод гэтай пышнасці выбраць лепшае? Перад журы стаяла нялёгкая задача. Пасля гарачых спрэчак вызначыліся пераможцы. Тытул “Міс Панамка” атрымала выхаванка  групы інтэграванага навучання і выхавання  Насця Кашко, а “Містар Кепка” – выхаванец рознаўзроставай групы Арцём Русакевіч.

Усе удзельнікі атрымалі дыпломы і салодкія пачастункі.

Педагогі выказваюць вялікую ўдзячнасць сем’ям, якія знайшлі час і прынялі ўдзел у конкурсе. Мы перакананыя, што хвіліны сумеснай творчасці бацькоў і дзяцей неацэнныя: яны збліжаюць сям’ю, дапамагаюць лепш даведацца адно аднаго,  дораць дізяці адчуванне любові і ўласнай значнасці, развіваюць творчы патэнцыял.

 

Алена ЛУКІЯНЕЦ,
намеснік па асноўнай дзейнасці
загадчыка Гезгалаўскага  ясляў-сада
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий