Пераможцы абласной спартакіяды школьнікаў па лёгкай атлетыцы

- 13:39ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

На базе цэнтральнага спартыўнага комплексу “Нёман” прайшла абласная спартакіяда школьнікаў па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2008–2009 г. н. і маладзей. Зборная каманда Воранаўскага раёна, набраўшы найбольшую колькасць ачкоў у 3-й групе раёнаў, стала камандай-пераможцай.

У каманду раёна ўвайшлі навучэнцы Воранаўскай сярэдняй школы, Забалоцкага вучэбна-педагагічнага комплексу, Пеляскай сярэдняй школы. У асноўным гэта выхаванцы спартыўных класаў.

Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву Воранава ажыццяўляе працу па падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву па лёгкай атлетыцы. Школа актыўна вядзе работу па пошуку і падрыхтоўцы перспектыўных у спартыўным дачыненні дзяцей, выкарыстоўваючы сучасныя формы. Адной з такіх форм з’яўляецца адкрыццё спецыялізаваных спартыўных класаў. Класы ствараюцца па відах спорту, уключаных у праграму Алімпійскіх гульняў, і відах, па якіх створаны штатныя нацыянальныя каманды, з мэтай стварэння ўмоў для рацыянальнага спалучэння адукацыйнага і вучэбна-трэніровачнага працэсаў, ажыццяўлення спартыўнай падрыхтоўкі адораных, перспектыўных навучэнцаў. Такіх класаў у раёне функцыянуе чатыры.

Мэтанакіраваная праца трэнераў і навучэнцаў сёлета як ніколі сябе апраўдала. На зімовым і вясновым першынстве вобласці – першыя месцы, фінал па лёгкай атлетыцы не стаў выключэннем.

Юныя спартсмены выступалі ў такіх відах спорту, як штурханне ядра, кіданне молата і кап’я, бег на розныя дыстанцыі, спартыўная хада. Многія з іх сталі пераможцамі і ўвайшлі ў тройку наймацнейшых у сваіх дысцыплінах. Даша Левандоўская атрымала перамогу ў штурханні ядра і заняла 2-е месца ў кіданні молата. У Андрэя Герасімчыка першыя месцы ў бегу на 1000 і 600 м. Паліна Смала займае 2-е месца ў пяцібор’і. 1-е месца ў Мацвея Валейкі ў кіданні кап’я і 2-е месца ў штурханні ядра. У Данііла Герасімовіча 3-е месца ў кіданні молата. 2-е месца ў Мацвея Фірановіча ў бегу на 2000 м.

Рэкордным сёлета стала і колькасць навучэнцаў, якія ўвайшлі ў склад зборнай каманды вобласці на Рэспубліканскую спартакіяду – 2021. 16–17 чэрвеня пяцёра навучэнцаў Воранаўскай сярэдняй школы, выхаванцы спартыўнага класа, і трэнер Мікалай Аўсейчык прымуць удзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы.

Аддзел адукацыі Воранаўскага райвыканкама выказвае велізарную падзяку трэнерам Воранаўскай СДЮШАР Мікалаю Аўсейчыку, Аляксандру Мяцеліцы, Людміле Юшэвіч, Віктару Урублеўскаму за рэзультатыўную падрыхтоўку вучняў.

 

Рэгіна ФРАНСКЕВІЧ,
метадыст Воранаўскага раённага
вучэбна-метадычнага кабінета

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий