Школьны лагер як імідж установы і імідж вёскі

- 13:42ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

З пачатку чэрвеня ў Міжэвіцкай сярэдняй школе Слонімскага раёна пачалі функцыянаваць два аздараўленчыя лагеры: “Непаседы” і “Здаравячок”. Арганізацыя дзейнасці лагера на летніх канікулах адыгрывае важную ролю для аздараўлення сельскіх дзяцей. Летні лагер, як працяг школы, павінен ствараць максімальныя ўмовы для развіцця творчых здольнасцей і ўмацавання здароўя.

Школа наша невялікая, але ўтульная. У ёй створаны ўсе ўмовы для адпачынку, развіцця творчых здольнасцей і ўмацавання здароўя: сучасныя і ўтульныя кабінеты, добра абсталяваная спартыўная зала, пляцоўка і стадыён. І самае галоўнае – любоў да дзяцей! У кожным лагеры па 15 выхаванцаў. Мы маем унікальную магчымасць знайсці індывідуальны падыход да кожнага дзіцяці, даць пэўныя парады, зацікавіць выхаванцаў карыснай інфармацыяй, актыўнымі формамі работы.

На ўрачыстым акрыцці лагернай змены “У гасцях у лета” дзеці змаглі праявіць свае таленты ў песнях, танцах і іншых творчых нумарах.

У рамках рэспубліканскай акцыі “Год народнага адзінства – год добрых спраў” дзейнасць двух лагераў аб’яднаў конкурс малюнкаў на асфальце “Мы – адзіныя!”.

Значную ролю адыгрывае і экскурсійная дзейнасць. Так, 10 чэрвеня для выхаванцаў лагераў была арганізавана экскурсія ў Слонімскую раённую арганізацыю “Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на водах”. Старшыня арганізацыі Таццяна Цупрык напомніла правілы паводзін на вадзе. Самым цікавым дзецям было аказацца ў ролі ратавальніка: неабходна было кінуць выратавальны круг як мага далей.  

Уразіла дзяцей і аглядная экскурсія па Слоніму: касцёл Святога Апостала Андрэя, Спаса-Праабражэнскі сабор, Свята-Троіцкі сабор, ратуша і знакаміты канал Агінскага.

14 чэрвеня выхаванцы лагера “Здаравячок” наведалі Міжэвіцкае лясніцтва. Памочнік ляснічага Аліна Хіневіч расказала пра разнастайнасць раслін і жывёл на тэрыторыі Слонімскага раёна, асаблівасці арганізацыі работы лясной гаспадаркі.

Акрамя таго, дзейнасць лагера на базе ўстановы дапамагла многім сем’ям вырашыць праблемы адпачынку і выхавання дзяцей, не расстаючыся з імі надоўга. Разумна арганізаваны адпачынак спрыяе ўмацаванню здароўя дзяцей і пашырэнню іх кругагляду.

Работа школы па арганізацыі аздараўленчай дзейнасці актыўна рэкламуецца сярод насельніцтва і прыезджых аграгарадка. А гэта стварае станоўчы імідж не толькі навучальнай установе, але і жыццю ў сельскай мясцовасці ў цэлым.

 

Алена ШКУДА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Міжэвіцкай сярэдняй школы
Слонімскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий