Каляровыя дні лагера “Дружба”

- 9:53ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Чатыры атрады лагера “Дружба” сярэдняй школы № 5 Смаргоні кожную раніцу збіраюць сваіх выхаванцаў, каб разам назапасіць бадзёрасці і здароўя, знайсці новых сяброў.

Кожную раніцу наш атрад № 1, у якім чатырнадцаць хлопчыкаў, пачынае з ранішняй гімнастыкі на школьным стадыёне. Яна надае энергіі і аптымізму і заклікае працягнуць забавы на спартыўнай пляцоўцы. Хлопчыкі з задавальненнем прымаюць удзел у эстафетах і спартыўных гульнях, якія з імі праводзіць настаўнік фізічнай культуры і здароўя А.В.Жагальская.

Кожны дзень у нашым атрадзе – “каляровы”. У той ці іншы дзень у адзенні неабходна мець салатавы, блакітны, ружовы, белы і іншыя колеры, каб зарабіць сабе бонус на апошні дзень адпачынку.

Пасля апетытнага сняданку выхаванцы спяшаюцца не прапусціць ніводнага з запланаваных мерапрыемстваў. Мае хлопчыкі любяць не толькі спартыўныя, але і інтэлектуальныя гульні, таксама заняткі па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, маляванні і нават шыюць лялькі! Дарэчы ў гэтай справе прыйшліся цярпенне, акуратнасць і настойлівасць. Кожны дзень мы спяваем на сцэне актавай залы, рыхтуемся да гала-канцэрта лагера.

Дзеці акружаны клопатам, увагай і любоўю. А што яшчэ трэба для добрага і цікавага адпачынку?  

 

Таццяна МУСКАЯ,
настаўнік пачатковых класаў
сярэдняй школы № 5 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий