Дашкаляты знаёмяцца з рамёствамi

- 17:50ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У рамках тэматычнага тыдня “Беларусь турыстычная” выхаванцы сярэдніх і старшых груп дашкольнага цэнтра развiцця дзiцяцi Свiслачы здзейснілі экскурсію ў аддзел рамёстваў i традыцыйнай культуры Свіслацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Дзеці пазнаёміліся з самымі рознымі відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i традыцыйных рамёстваў роднага краю: ганчарства, саломапляценне, ткацтва, вышыўка, разьба, роспiс i інш.

Юныя даследчыкi даведалiся, чым сучасныя вырабы з гліны адрозніваюцца ад старадаўніх, пазнаёміліся з тэхналогіяй апрацоўкі саломы, разгледзелі вырабы з газеты, скуры, лазы. Спадабалася малым прымяраць саламяныя капелюшы, цiкава было даведацца, якое адзенне насiлi нашы продкi і як майстрыхi яго ўпрыгожвалi.

Экскурсавод расказала дзецям пра паходжанне выцінанкі, пра ткацкія станкі і вырабы, якія на іх былі выкананы, пра знакамiтых майстроў ганчарства Шопiкаў, творчасць якiх была вядома далёка за межамi Беларусi.

Вельмі спадабалася дашкольнікам выстава мяккіх цацак, звязаных кручком.

Такая прыгажосць, зробленая сваiмi рукамi, абудзiла цiкавасць да гiсторыi свiслацкага краю, вызвала эмацыянальны водгук у выхаванцаў і жаданне займацца творчасцю.

 

Iрына ПАЎТАРАК,
выхавальнiк дашкольнай адукацыi
дашкольнага цэнтра развiцця дзiцяцi Свiслачы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий