Так называлася літаратурная квест-гульня, у якой удзельнічалі дзеці Круцілавіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна.
Летнім ясным днём 19 чэрвеня ўдзельнікі клуба “МалышОК”, які працуе ў школьнай бібліятэцы, сабраліся на сустрэчу з кнігай. Гісторыя была такая: у час летніх канікул кнігі пакінулі паліцы школьнай бібліятэкі і вырашылі пагуляць з дзецьмі ў жмуркі. Кнігі можна было знайсці ў самых незвычайных месцах: на лаўцы, пад кустом бэзу, сярод дрэў і кветак, якія растуць на школьным участку.
Хлопчыкі і дзяўчынкі справіліся з усімі заданнямі квесту і нават натрапілі на кніжную палянку “Лета з добрай кнігай”, дзе прыпыніліся і пачыталі дзіцячыя кніжкі, падзяліліся сваімі ўражаннямі ад летняга адпачынку.
Таццяна МАЙСЕЙЧЫК,
бібліятэкар
Круцілавіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна