Год народнага адзінства – гэта час пазнаць бліжэй свой родны край. Выхаванцы аздараўленчага лагера “Круіз летніх адкрыццяў” Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы Бераставіцкага раёна кожны дзень адкрываюць і пазнаюць для сябе нешта новае.
Шмат адкрыццяў зрабілі дзеці ў дзень, які быў прысвечаны роднай зямлі. Лайнер нашых каманд “Маланка” і “Анёлы” прыбыў у бухту “Мова-лэнд”, і пачалася цікавая праграма.
Больш за ўсё ўразіла дзяцей квест-гульня “Падарожжа ў часе” па Вялікай Бераставіцы, якая была арганізавана сумесна з музеем Вавёркі. Перад пачаткам дзеці падзяліліся на дзве каманды і атрымалі маршрутныя лісты, па якіх далей пачалі займальнае падарожжа. Заданні квеста былі розныя: ад цікавых пытанняў да незвычайных загадак. Кожны правільны адказ удзельнікі ўпісвалі ў спецыяльны бланк, дзякуючы чаму атрымлівалі ключавое слова.
Дзеці даведаліся шмат цікавага пра знакамітыя аб’екты гарадскога пасёлка. За паспяховае выкананне заданняў каманды атрымалі памятныя падарункі, падручнікі “Вялікая Бераставіца і ваколіцы”.
Наталля ЦЫДЗІК,
дырэктар летняга аздараўленчага лагера “Круіз летніх адкрыццяў”
Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы
Бераставіцкага раёна