Круіз здароўя  

- 17:58ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

На базе Ізабелінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Ваўкавыскага раёна функцыянуе лагер дзённага знаходжання “Дружба”.

Для кожнага з бацькоў лета – гэта час хваляванняў і выбару, дзе і як адпачне яго дзіця. Дарослыя разумеюць: упушчаная магчымасць аздараўлення дзяцей у летні перыяд можа негатыўна адбіцца на паспяховасці вучняў у далейшым. Вось чаму выбар многіх бацькоў – лагер “Дружба”.

Як вядома, лепшы спосаб зрабіць адпачынак яркім, карысным і незабыўным – адправіцца ў падарожжа. Кожны чалавек марыць хоць бы адзін раз у жыцці адправіцца ў круіз на выдатным лайнеры. Удзельнікі змены нашага аздараўленчага лагера ажыццявілі гэтую мару. На час лагера яны сталі ўдзельнікам сюжэтна-ролевай гульні-праекта “Круіз здароўя”. Дзеці і педагогі на працягу ўсяго сезону здзяйснялі казачнае кругасветнае падарожжа ў розныя парты, пры гэтым адкрываючы для сябе шмат новага і цікавага. Усе члены лагера сталі адпачываючымі “Круізу здароўя”, дзе галоўнае месца займае здаровы лад жыцця.

У першы дзень змены турысты адвольна размеркаваліся па дзвюх палубах (атрадах). Кожны дзень яны арганізоўвалі сваю працу на палубе на чале з асістэнтамі дырэктара круізу (выхавальнікамі). Дзеці адпраўляліся ў пэўны порт (дзень) і развівалі там розныя аспекты здароўя: фізічны (здаровае цела), эмацыйны (здаровыя пачуцці), разумовы (здаровае самаўспрыманне), духоўны (здаровы дух).

Падрыхтоўка і правядзенне агульных спраў абмяркоўвалася на нарадзе пры капітане лайнера (дырэктара лагера) дырэктара круізу (педагога-арганізатара) і асістэнтаў дырэктара круізу (выхавальнікаў). Падлеткам прапанаваліся адказныя пасады на кожнай палубе – капітан палубы I рангу (камандзір атрада). Кожная палуба вядзе свой борт-часопіс. Бортчасопіс – гэта своеасаблівы летапіс падарожжа, дзе адлюстроўваюцца ўсе цікавыя падзеі, якія адбыліся ў дарозе. Падчас круізу на лайнеры працуюць аб’яднанні па інтарэсах і праходзіць шмат мерапрыемстваў.

Аздараўленне ў прышкольным лагеры “Дружба” – гэта не толькі пара адпачынку і аздараўлення, але яшчэ і час творчых пошукаў, новых прыгод і адкрыццяў. Задача дарослых у гэтай сітуацыі – зрабіць усё магчымае, каб круіз застаўся ў памяці выхаванцаў надоўга.

 

Маргарыта УЛАНОВІЧ,
настаўнік пачатковых класаў
Ізабелінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Ваўкавыскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий