Школьнікі Ліды ў складзе студэнцкага сэрвіснага атрада  

- 17:46ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Ужо некалькі год запар у сярэдняй школе № 14 Ліды існуе добрая традыцыя. Дзякуючы супрацоўніцтву з раённым камітэтам грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” мы даем магчымасць нашым навучэнцам у складзе студэнцкага сэрвіснага атрада паспрабаць дарослы “хлеб”.

У перыяд летніх канікулаў школьнікі працуюць дворнікамі на час знаходжання ў водпуску асноўных работнікаў. Вядома, іх працоўны дзень значна карацейшы, але работа, якую яны выконваюць, адпавядае сапраўднай працы дворніка: вучні прыбіраюць смецце, падразаюць кусты, падтрымліваюць тэрыторыю школы ў ідэальным парадку.

Атрымаўшы пісьмовы дазвол законных прадстаўнікоў і медыцынскі дазвол з паліклінікі, хлопцы і дзяўчаты выканалі ўсе належныя працэдуры: азнаёміліся з інструктажом па тэхніцы бяспекі, з функцыянальнымі абавязкамі, падпісалі працоўны дагавор, атрымалі спецадзенне. Ужо з першага дня яны зразумелі, што ўсё сур’ёзна, і да працы трэба ставіцца з адказнасцю.

На пытанне, чаму вырашылі папрацаваць летам, нашы вучні адказваюць так:

– Хацелася зарабіць грошай на свае патрэбы, каб не прасіць у бацькоў. Ды і дапамагчы школе, паспрабаваць “дарослую” працу. А адпачываць, маючы ў кішэні пару рублёў, значна прыемней!

Працоўная кніжка, што была ўрачыста ўручана кожнаму працаўніку дырэктарам школы, прыбавіла яшчэ больш значнасці іх справе.

Хочацца спадзявацца, што прыбіраючы смецце на тэрыторыі школы на працягу двух тыдняў, вучні навучыліся шанаваць працу іншых. І ў іншы раз, калі захочацца кінуць якую-небудзь паперку на зямлю, яны ўспомняць сваю работу і не зробяць гэтага. А з такіх дробязей і складаецца выхаванне сапраўднага грамадзяніна.

 

Наталля ДАЎКШЫС
інспектар па кадрах
сярэдняй школы № 14 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий