Спаборніцтвы чэрыкаўскіх дзюдаістаў

- 13:14МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

У адзін з чэрвеньскіх дзён у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Чэрыкава было шумна, весела і шматлюдна, а прычына таму – спартыўнае першынство па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат.

Ініцыятарам спартыўнага свята стаў кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Дзюдо” педагог дадатковай адукацыі Анатоль Салянік.

Мерапирыемства насіла спартыўна-патрыятычны характар і было прысвечана 76-й гадавіне Вялікай Перамогі, таму права падняць сцяг пад дзяржаўны гімн выпала аднаму з лепшых выхаванцаў, уладальніку аранжавага пояса па дзюдо, удзельніку і шматразоваму пераможцу абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў Антону Дзем’янкову.

Барацьба на татамі апынулася эмацыйнай і відовішчнай, запал у юных дзюдаістаў нарастаў з набліжэннем да фінальных паядынкаў, гледачы заўзелі актыўна і тэмпераментна. Падчас спаборніцтваў выхаванцы прадэманстравалі свае спартыўныя навыкі, якія адпрацоўвалі ў аб’яднанні па інтарэсах цэлы год.

Удзельнікі спаборніцтваў набылі бясцэнны спартыўны вопыт, а гледачы атрымалі незабыўныя ўражанні. Пераможцаў і прызёраў узнагародзілі медалямі, граматамі і каштоўнымі падарункамі.

 

Аксана ДАЎЛЫЕВА,
загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці ЦТДіМ Чэрыкава

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий