Маленькі музей для маленькіх беларусаў  

- 16:02ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

У час летніх канікул выхаванцы сярэдняй групы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Мазыра наведалі міні-музей культуры і быту “Беларуская хатка”, які створаны ў нашай дашкольнай установе з мэтай фарміравання ўяўленняў дзяцей пра мінулае беларускага народа. 

                 

Наш міні-музей культуры і быту “Беларуская хатка” імітуе абсталяванне сельскага дома і расказвае пра прыгажосць беларускай хаты першай паловы ХХ стагоддзя. Тут сабраны матэрыялы даўніны, розныя прылады працы і прадметы побыту беларусаў: макет печы, стол і лавы, самавар і калаўрот, верацяно, човен, драўляны ложак і калыска, саматканыя пакрывалы, керасінавыя лямпа і ліхтар, каромысел і многае іншае. Музей захоўвае памяць пра традыцыі жыцця і побыту нашых продкаў і з’яўляецца базай для выхаваўчай работы.

У міні-музеі дзяцей сустрэла бабуля Настачка, якая падрыхтавала для іх пазнавальны расказ, загадкі, беларускія народныя гульні.

Дзеці з захапленнем адправіліся ў незабыўнае падарожжа па мінулым. Уважліва слухалі пазнавальны расказ бабулі Настачкі, адгадвалі загадкі, з задавальненнем гулялі ў беларускія народныя гульні “Міхасік” і “Гарлачык”. З вялікай цікавасцю разглядалі розныя прылады працы і прадметы побыту беларускага народа, якія знаходзяццца ў “Беларускай хатцы” і нават паспрабавалі самі пакарыстацца прыладамі працы і прадметамі побыту.

Выхаванцам вельмі спадабалася экскурсія ў музей. Вочы іх гарэлі ад здзіўлення і захаплення. Дзякуючы гэтай экскурсіі дзеці зрабілі для сябе шмат новых адкрыццяў. Сваімі ўражаннямі яны падзяліліся ўвечары з бацькамі.

 

Таццяна ЦАЛКА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Мазыра

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий