Узнагароду атрымала повар Валянціна Баярчык  

- 0:11ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У VI Міжнародным конкурсе прафесійнага майстэрства спецыялістаў дашкольных адукацыйных арганізацый “Майстэрства без межаў”, які штогод праводзіцца Цэнтрам адукацыйных ініцыятыў Санкт-Пецярбурга, дыпломам II ступені ў намінацыі “Лепшы повар установы дашкольнай адукацыі” узнагароджана повар Лунненскага дзіцячага сада Мастоўскага раёна Валянціна Баярчык.

VI Міжнародны конкурс “Майстэрства без межаў” быў прысвечаны абноўленым магчымасцям дашкольнай адукацыі ў кантэксце цыфравізацыі і тэхналагічнасці. Усе этапы конкурсу былі накіраваны на акумуляванне прафесійнага вопыту, майстэрства, дасягненняў і спрыялі разумнай цыфравізацыі дашкольнай адукацыі на прыкладзе прафесійнай дзейнасці.

Удзел у конкурсе “Майстэрства без межаў” стаў для спецыялістаў нашай установы ўжо традыцыйным. У гэтым годзе ўпершыню была ўведзена намінацыя “Лепшы повар установы дашкольнай адукацыі”. Сваё майстэрства і прафесіяналізм паказала повар нашага дзіцячага сада Валянціна Баярчык.

Як звычайна, конкурс праводзіўся ў тры этапы. На першы этап – “Чэлендж: конкурс навучальных ролікаў” Валянціна Іванаўна прадставіла відэаролік “#Вкусням_для_ўсіх”, у якім сумесна з выхаванкай дзіцячага сада выступіла блогерам. Відэаролік прысвечаны падрыхтоўцы, афармленню любімага ўсімі дзецьмі амлета. Праца атрымала самую высокую адзнаку журы – 10 балаў. На наступным этапе неабходна было распрацаваць сцэнарый свята. Сітуацыя, якая склалася ва ўмовах пандэміі, запатрабавала новых падыходаў, ідэй і формаў арганізацыі. Гэтыя змены, ад ідэі да ўвасаблення, наш повар змагла адлюстраваць у конкурсе сцэнарыяў другога этапа “Свята без гледачоў”. Валянціна Іванаўна распрацавала сцэнарый, прысвечаны Міжнароднаму дню 8 Сакавіка, які ёю быў арганізаваны без бацькоў, запрошаных сяброў і педагогаў. Другі этап конкурсу дазволіў удзельніцы праявіць сваё творчае самавыяўленне. На трэці этап “Конкурс адной фатаграфіі” удзельнікі павінны былі прадставіць фатаграфію, якая адказвае на пытанне: “Што ніколі не заменіць цыфравізацыя дашкольнай адукацыі?”. Кантэкст фатаграфіі павінен быў адлюстроўваць прафесійную дзейнасць і шэраг задач, якія вырашае спецыяліст. Дадаткова да задання неабходна было працягнуць сказы: “Лічба ніколі не адкрые …”, “Лічба ніколі не стане …”, “Лічба ніколі не адкажа …”, “Лічба ніколі не пачуе …”. І зноў – 10 балаў.

Мы з хваляваннем глядзелі прамую трансляцыю фінальных мерапрыемстваў VI Міжнароднага конкурсу “Майстэрства без межаў”. Журы адзначала высокую ступень выканання заданняў удзельнікамі конкурсу і непаўторнасць кожнай прадстаўленай работы. І калі ў эфіры прагучалі словы вядучага конкурсу: “Дыпломам пераможцы II ступені ў намінацыі “Лепшы повар установы дашкольнай адукацыі” узнагароджваецца Валянціна Іванаўна Баярчык, повар Лунненскага дзіцячага сада, Рэспубліка Беларусь”, мы ў чарговы раз адчулі гонар за працу, якую выконваем, каб нашы дзеці раслі здаровымі і шчаслівымі.

 

Алена КАЛЕЦІНСКАЯ,
загадчык Лунненскага дзіцячага сада

Мастоўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий