Знаёмства з працай ратавальнікаў  

- 12:29ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Каб у хлопчыкаў і дзяўчынак з прышкольнага лагера “З мінулага ў будучыню” Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы Навагрудскага раёна летні адпачынак пакінуў толькі добрыя ўражанні, работнікі Навагрудскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі навучальны занятак у пажарнай частцы ў рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню!”.

Экскурсія для школьнікаў у сапраўдную пажарную часць дала магчымасць дзецям не толькі на свае вочы ўбачыць аварыйна-выратавальную тэхніку і абсталяванне, але і даведацца пра правілы бяспекі жыццядзейнасці з вуснаў сапраўдных ратавальнікаў. Бо адна справа – вывучыць усе правілы з падручніка, і зусім іншае – пабываць у сапраўдным пажарным падраздзяленні.

Спецыялісты сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю правялі размову пра бяспеку ў розных абставінах, падчас якой дзеці паўтарылі, як паводзіць сябе ў выпадку надзвычайнай сітуацыі, а таксама нумары экстраных службаў. Яшчэ хлопчыкі і дзяўчынкі азнаёміліся з пажарна-выратавальнай тэхнікай, якая стаіць на ўзбраенні навагрудскіх вогнеборцаў. Асаблівую цікавасць у школьнікаў выклікала магчымасць апынуцца ўнутры пажарнага аўтамабіля.

Школьнікі атрымалі не толькі велізарнае задавальненне ад праведзенай сустрэчы, але і падарункі ад работнікаў Навагрудскага РАНС – наглядную прадукцыю і буклеты з правіламі бяспекі жыццядзейнасці.

 

Наталля СКВАРАДА,
выхавальнік школьнага лагера
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий