Карысныя справы юных археолагаў  

- 18:01ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Навучэнцы Лелюкінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы і валанцёры прымаюць удзел у археалагічных даследаваннях.

З 14 чэрвеня гэтага года на тэрыторыі Іўеўскага раёна пачалі праводзіцца чарговыя археалагічныя даследаванні. Аб’ектам даследавання стала стаянка каменнага веку Барава 8, якая размешчана на адлегласці 1,5 км. на паўднёвы ўсход ад вёскі Барава. Агульная плошча раскопа 2021 года складае 14 кв. м.

Вынікі першага тыдня археалагічных даследаванняў паказалі, што на гэтым месцы пражывалі людзі прыкладна 5–8 тысяч гадоў таму назад, асноўнымі заняткамі якіх з’яўляліся паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. Былі знойдзены крамянёвыя і каменныя прылады працы, адыходы вытворчасці. Сярод іх прадстаўлены пласціны, адшчэпы, лускавінкі, нажы, скрабкі, разцы, нуклеусы і інш.

Удзел у даследаваннях пад кіраўніцтвам навуковага супрацоўніка аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі Святланы Сяргееўны Велент-Шчэрбач прымаюць навучэнцы Лелюкінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы і валанцёры.

 

Андрэй ВАЎЧОК,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
Лелюкінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Іўеўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий