У рамках шостага школьнага дня для навучэнцаў 5-9-х класаў Дварчанскага дзіцячага сада – базавай школы Свіслацкага раёна прайшла інтэлектуальная гульня “Разумнікі і разумніцы”, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства.
Дзень беларускага пісьменства – нацыянальнае свята, якое адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Менавіта ў кнігах, у словах творцаў зберагаецца гісторыя народа, яго слаўныя справы. Беларусам ёсць чым ганарыцца, беларуская пісьменнасць мае шматвякавыя традыцыі. Асветнікі беларускага народа – фігуры еўрапейскага маштабу. І ў гэтым мы пераканаліся на нашым мерапрыемстве. Прайшло тры туры.
У першым туры – віктарыне “Друкары, асветнікі, гуманісты Беларусі” — вучні адказвалі на пытанні, прысвечаныя кнігадрукаванню на Беларусі: дзе ўпершыню праходзіла першае свята пісьменства, імя друкара, год, горад, дзе пачалі друкавацца першыя кнігі на старабеларускай мове, хто лічыцца нябеснай апякункай Беларусі, манах, епіскап, які адзіны на Беларусі здзейсніў манаскі подзвіг стоўпніцтва і інш.
Другі тур – “Разумнікі і разумніцы”. Вучням даваўся час, каб знайсці у энцыклапедыях, інтэрнэце і іншых крыніцах інфармацыі матэрыял пра асветніка, друкара, мысліцеля і азнаёміць з яго дзейнасцю сваіх сапернікаў.
Трэці тур – “Нам засталася спадчына. Дамашняе заданне”. Удзельнікі мерапрыемства рыхтавалі матэрыял пра знакамітыя помнікі, прысвечаныя кнігадрукаванню ў Беларусі.
Праведзенае мерапрыемства дапамагло ў гульнёвай форме азнаёміцца з важнымі датамі, асобамі, падзеямі гісторыі і культуры нашай краіны, прысвечанымі першадрукаванню ў Беларусі.
В.БАЛЮК,
бібліятэкар
Дварчанскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна