Суботні дзень з паэтычным словам

- 15:42ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Дзень 11 верасня для вучняў Любчанскай школы Навагрудскага раёна выдаўся вельмі насычаным: новыя знаёмствы, новыя вершы і новыя песні пад гітару – іх запрасілі ў літаратурна-музычную гасцёўню “Зоркі над Нёманам”.

Удзел у сустрэчы прымалі паэты карэліцкай, баранавіцкай і навагрудскай зямлі. Ала Ярмак, Мікалай Герасімаў і Юрый Мазалевіч чыталі свае вершы пра радзіму, маці, каханне. На іх вершы спявалі песні. Але больш уразіла размова ў нязмушанай абстаноўцы з Аляксандрам Абадзінскім, аўтарам паэтычнага зборніка “Шляхамі жыцця”. Ён расказаў юнакам, як прыйшоў да паэзіі, паспрабаваў іх здольнасці ў складанні вершаў.

Упэўнена, што роднае слова пра родную зямлю пранікла ў душу падлеткаў, бо многія выказаліся, што, калі любіш сваю зямлю, тады і вершы лёгка складаюцца.

 

Марына ЛЯЎША,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий