Знаёміліся з кантынентамі і народамі

- 12:01ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З мэтай фарміравання ўяўленняў пра Беларусь і іншыя краіны і народы, пра чалавецтва як сям’ю на планеце Зямля ў санаторным яслях-садзе № 9 Смаргоні быў праведзены занятак “Сябруюць дзеці на ўсей планеце”.

Мерапрыемства для выхаванцаў сярэдняй групы № 3 прайшло 17 верасня ў форме віртуальнага падарожжа па зямным шары.

Выконваючы заданне, дзеці маглі адарваць пялёстак ад чароўнай кветачкі і “апынуцца” у любым кутку нашай планеты, каб знайсці там новых сяброў.

Так, выхаванцы пасябравалі з дзецьмі з Японіі. Разгледзелі іх адзенне, павіталіся па-японску – паклонам корпуса і даведаліся, што тыя любяць гуляць у цацкі, якія робяць сваімі рукамі – арыгамі. На памяць пра гэта былі зроблены самалёцікі.

Затым адправіліся ў Афрыку. Там даведаліся, чаму ў жыхароў гэтага кантынента цёмны колер скуры і што вітаюцца яны насамі. Прыхільнасць афрыканцаў да танцаў была адлюстравана ў сяброўскім танцы “Чунга-Чанга”.

Адарваўшы трэці пялёстак і пачытаўшы вершы пра сяброўства, нашы выхаванцы змаглі пазнаёміцца з эскімосамі. Павіталіся з імі маханнем рук, разгледзелі іх адзенне і незвычайнае жыллё – іглу, якое робіцца з вялікіх кавалкаў лёду. Каб у доме эскімосаў было цёпла, трэба раскласці мехавыя футры і развесці агонь. У знак сяброўства была арганізавана гульня “Белыя мядзведзі”.

Апошні пялёстак кветачкі дапамог вярнуцца ў Беларусь, дзе жыцуць не толькі беларусы, але і людзі іншых нацыянальнасцей. Усім тут хапае месца.

У заключэнне з дапамогай далонек быў намаляваны плакат “Сябруюць усе дзеці на нашай планеце”.

 

Людміла ЧАРНЕЦКАЯ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
санаторнага ясляў-сада № 9 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий