Каляндар дзяржаўных свят Беларусі папоўніўся Днём народнага адзінства. З гэтай нагоды на працягу тыдня ў сярэдняй школе № 1 Смаргоні праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай падзеі.
Вучні нашай школы паўдзельнічалі ў адкрытым дыялогу “Сіла – у адзінстве!”, які прайшоў у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Падчас сустрэчы ўдзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй свята, мелі магчымасць задаць пытанні, а таксама абмеркавалі планы ГА “БРСМ” на будучыню.
16 верасня ва ўстанове прайшоў адзіны дзень інфармавання “Адзінства народа – ключавы фактар захавання і ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці краіны”.
Цікава і пазнавальна прайшло мерапрыемства квест-круіз “Беларусь – краіна адзінства”, падчас якога навучэнцы вывучалі прыродную і гісторыка-культурную спадчыну беларускага народа.
Актывісты БРСМ сярэдняй школе № 1 Смаргоні прынялі ўдзел у чэленджы “17” да Дня народнага адзінства.
Традыцыйна прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” на тэму “Пачатак Другой сусветнай вайны”. У фокусе абмеркавання апынуліся пытанні гістарычнага значэння ўз’яднання Беларусі, перамен у грамадскім і культурным жыцці далучаных тэрыторый і іншыя.
У святочны дзень навучэнцы пачатковых класаў гарталі старонкі вуснага часопіса пад назвай “Сіла народа – у адзінстве”. Вывучаючы першую старонку, хлопчыкі і дзяўчынкі здзейснілі віртуальнае падарожжа па Беларусі, наведваючы буйныя гарады і славутасці краіны. Чытаючы старонку “Праца на радасць сабе і людзям”, дзеці разважалі над пытаннем, якія карысныя справы для навакольных могуць зрабіць школьнікі, распавядалі пра працу сваіх родных і знаёмых.
Навучэнцы 8–9-х класаў правялі агляд краязнаўчага матэрыялу, які дазваляе выявіць асаблівасці гістарычнага развіцця Гродзенскай вобласці і Смаргонскага раёна, даведаліся пра дасягненні нашай краіны і нашага народа за гады суверэнітэту, успаміналі цікавыя факты пра культуру, прыроду Беларусі.
Завяршыўся святочны тыдзень велапрабегам “Калі мы адзіныя, мы непераможныя”. Школьнікі пракаціліся па наваколлі роднага горада, наведаўшы знакавыя гістарычныя месцы Смаргоні.
Таццяна ІСТРАЦЬКОВА,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 1 Смаргоні