Дашкольнікі за чыстае паветра ў Гродне  

- 10:41ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Штогод 22 верасня ў многіх краінах свету праводзіцца акцыя “Дзень без аўтамабіля”. Яе сутнасць заключаецца ў тым, каб прыцягнуць увагу жыхароў планеты да праблем забруджвання паветра і заклікаць іх адмовіцца ад выкарыстання паліўных транспартных сродкаў мінімум на адзін дзень. Да сусветнай акцыі далучыўся і яслі-сад № 28 Гродна.

Для выхаванцаў былі арганізаваны гульні, віктарыны, фізкультурныя забавы. З гутарак, назіранняў, элементарных доследаў дашкольнікі даведаліся пра крыніцы забруджвання паветра, пра ўплыў яго якасці на стан навакольнага асяроддзя і арганізм чалавека. Разважалі пра тое, як зрабіць свет чысцей, дзяліліся ўражаннямі ад сумесных з бацькамі пешаходных і веласіпедных прагулак, фантазіравалі на тэму транспарта будучыні. Вялікую цікавасць у дзяцей выклікала выяўленчая дзейнасць. Выява аднаго з самых экалагічных відаў транспарту – веласіпеда – была злеплена, намалявана, упрыгожана прыродным матэрыялам, выкладзена з пластыкавых закрутак.

Напярэдадні акцыі выхаванцы разам з педагогамі падрыхтавалі маляўнічыя лістоўкі, запісалі відэазварот да ўсіх аўтамабілістаў, каб 22 верасня жыхары горада выбралі для свайго перамяшчэння сродкі індывідуальнай мабільнасці. Мы спадзяёмся, што галасы нашых выхаванцаў будуць пачутыя, і паветра ў нашым горадзе стане крыху чысцей.

 

Ксенія ЛЕНАРТОВІЧ,
выхавальнiк дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 28 Гродна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий