Вечарына да 90-годдзя з дня нараджэння Ніла Гілевіча

- 12:39ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

24 верасня ў Навадворскай сярэдняй школе Свіслацкага раёна адбыўся літаратурны вечар, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння Ніла Гілевіча.

Ніл Сымонавіч Гілевіч – народны паэт Беларусі, лаўрэат многіх прэмій не толькі сваёй, але і іншых краін. Паэт-лірык, сатырык, пісьменнік, публіцыст, драматург, палымяны прамоўца, грамадскі дзеяч, асветнік, вучоны, фалькларыст, даследчык, перакладчык – усё гэта змяшчалася ў адным чалавеку. Жыццё грамадзяніна Беларусі павінна пастаянна ўзбагачацца набыткамі роднай культуры, бо толькі тады ён будзе адчуваць сябе гаспадаром сваёй краіны. А кнігі Ніла Гілевіча могуць столькі даць для выхавання вучняў, колькі не дадуць ніякія заклікі.

На вечарыне, якая прайшла ў цёплай і творчай атмасферы за круглым сталом, прысутнічалі вучні 7–11 класаў. У час мерапрыемства старшакласнікі пазнаёміліся з цікавымі фактамі біяграфіі і творчай спадчыны славутага беларускага пісьменніка.

Падчас правядзення літаратурнай віктарыны “Кнігі Ніла Гілевіча даюць нам мудрасць жыцця” вучні адказвалі на пытанні, карыстаючыся матэрыяламі кніжнай выставы, бо трэба было свой адказ пацвердзіць урыўкам з той кнігі, пра якую ішла гаворка. Віктарына садзейнічала пашырэнню кругагляду вучняў, развіццю памяці і мыслення, творчасці і кемлівасці. Дзеці былі актыўнымі ўдзельнікамі конкурсаў “Бібліяграфічны”, “Адгадай, які гэта твор”, “ Адкуль гэтыя словы?”. У выкананні вучаніц 7-га класа Кацярыны Папковіч і Дар’і Лысевіч прагучала песня на словы Н.Гілевіча “Вы шуміце, бярозы…”

Прыемнай нечаканасцю для ўсіх прысутных стала таленавітае выступленне пад ціхую музыку Алены Куклы і Кірыла Ланінскага, якія чыталі на памяць урывак з рамана “Родныя дзеці”.

Вучні прыгожа размаўлялі на роднай мове і з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у мерапрыемстве. А ў канцы вечарыны ўсім удзельнікам была прапанавана крыжаванка пра жыццёвы шлях паэта.

 

Ларыса САЎКО,
бібліятэкар
Навадворскай сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий