У кожнага бывае першае школьнае свята. Менавіта такое святочнае мерапрыемства “Мы школьнікамі сталі!” было арганізавана для першакласнікаў Люсінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы імя Якуба Коласа Ганцавіцкага раёна.
Гасцямі свята сталі клапатлівыя і любімыя матулі, дарагія бабулі, а таксама дырэктар установы Валянціна Вячаславаўна Зялёнка. З добрым настроем яны сустракалі маленькіх грамадзян нашай школьнай краіны. Павіншаваць дзяцей завіталі і казачныя героі Нязнайка і старая Шапакляк, якія падрыхтавалі для вучняў цікавыя заданні, гульні і конкурсы. Дзецям трэба было справіцца з імі, каб атрымаць права называцца першакласнікамі.
Гэтае мерапрыемства стала святам не толькі для першакласнікаў, але і для іх родных і блізкіх. Дзякуючы такім момантам узнікае цесная сувязь, узаемаразуменне паміж настаўнікамі і бацькамі ў выхаванні дзяцей.
Любоў ЗАНЬКА,
настаўнік пачатковых класаў
Люсінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы імя Я.Коласа
Ганцавіцкага раёна