Пяцікласнікі сярэдняй школы № 5 Смаргоні адзначылі Міжнародны дзень пажылых людзей.
У рамках дэкады “Залаты ўзрост” для вучняў 5-х класаў, якія наведваюць факультатыўныя заняткі “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму”, прайшло пазакласнае мерапрыемства “Вопыт і мудрасць яны нам нясуць”.
Вучні даведаліся пра гісторыю свята, з захапленнем гулялі ў гульню “Казачнае лато”, збіралі пазлы, разгадвалі рэбусы і загадкі, чыталі вершы. Напрыканцы мерапрыемства дзеці сваімі рукамі змайстравалі паштоўкі з віншаваннямі для пажылых людзей. Гэта была магчымасць сказаць словы падзякі прадстаўнікам старэйшага пакалення за іх добрасумленную працу, за ўклад у развіццё нашага роднага горада і нашай краіны, за вопыт, за дабрыню і мудрасць. Пяцікласнікі ведаюць, што старэйшае пакаленне трэба паважаць і цаніць, рабіць іх жыццё лепшым, напаўняць яго цяплом і святлом.
Ганна ІВАНОВА,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
сярэдняй школы № 5 Смаргоні