Навадворскія школьнікі навялі парадак каля прыдарожнай паласы ляснога масіва Белавежскай пушчы  

- 19:13ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У рамках шостага школьнага дня 9 кастрычніка настаўнікі і вучні 5–11-х класаў Навадворскай сярэдняй школы Свіслацкага раёна прынялі ўдзел у правядзенні акцыі “Чысты лес”, якая ў гэтым годзе прымеркавана да Года народнага адзінства.

Школа даўно працуе як раённая апорная ўстанова па экалагічным выхаванні вучняў, мае статус “Зялёнай школы”, які ў 2021 годзе быў пацверджаны дыпломам III ступені. Мерапрыемствы экалагічнага накірунку  школы – гэта сістэмная і мэтанакіраваная дзейнасць па выхаванні ў вучняў экалагічнага светапогляду і ўчынкаў.

Акцыя “Чысты лес”садзейнічала не толькі добраўпарадкаванню лясоў, але і таму, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці павышэння культуры паводзін у лесе, беражлівых адносін да лясоў нашай Беларусі. Школьнікі навялі парадак каля прыдарожнай паласы ляснога масіва Белавежскай пушчы, на тэрыторыі якой знаходзіцца школа і родная вёска Новы Двор. А тэрыторыя гэта не маленькая – тры з паловай гектары былі ачышчаны ад бытавога смецця!

Працаваць на свежым паветры пасля напружанага працоўнага тыдня было вялікім задавальненнем ўсім, і дзецям, і дарослым. Вельмі хочацца спадзявацца, што той, хто сваімі рукамі прыбраў чужое смецце, ніколі не пакіне ў лесе сваё. І не толькі ў лесе, але і ў роднай хаце, школе, краіне і чужой душы.

 

Ларыса ПАРХІМОВІЧ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Навадворскай сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий