Дашкольнікі даведаліся, што такое космас

- 9:03ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Цікавае падарожжа ў космас з Умнейкам здзейснілі выхаванцы санаторнай сярэдняй групы № 1 ясляў-сада № 12 Навагрудка.

Космас… Далёка не кожны дарослы разумее ўсю сутнасць гэтага складанага паняцця. А як растлумачыць маленькаму дзіцяці, дашкольніку, што такое космас? Для дзяцей не існуе нічога, акрамя таго, што іх акружае. Таму зразумець, што недзе над намі ёсць планеты, што за блакітным небам хаваецца яшчэ нешта, вельмі цяжка. Для гэтага ў нашай дашкольнай установе створана прадметна-развіваючая мадэль “Космас. Сонечная сістэма”, куды і адправіліся разам з Умнейкам выхаванцы санаторнай сярэдняй групы № 1 .

Трапіўшы ў касмічную прастору, дзеці з вялікім здзіўленнем разглядвалі зоркі, планеты, Сонца, месяц. Дзеці даведаліся, што ўсе планеты размешчаны вакол Сонца, што яны круцяцца вакол яго, і колькі ўсяго планет. Асобную ўвагу педагог звярнуў на іх размяшчэнне, і што планеты рознага колеру і рознага памеру. Дзеці ўважліва разглядвалі кожную планету, яе колер і памер. Больш за ўсё разглядвалі нашу планету Зямля. З асаблівай цікавасцю хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з касманаўтам, чалавекам, які пакарае касмічную прастору. Даведаліся, што касманаўтамі могуць быць не ўсе, для гэтага трэба шмат ведаў, моцнае здароўе і вынослівасць. Разабраліся з дэталямі касмічнай вопраткі, вывучылі назву “скафандар”.

Педагог расказаў дзецям, што ў космасе няма паветра, каб дыхаць, там няма вады, ежы. Усё гэта загружаецца ў касмічны карабель на Зямлі і затым расходуецца ў палёце. У космасе ўсе прадметы, у тым ліку жывыя, знаходзяцца ў стане бязважкасці. На Зямлі ўсе прадметы валодаюць вагай, яны прыцягваюцца да зямной паверхні. У космасе гэтага няма, таму ў сярэдзіне касмічнага карабля ўсе прадметы замацаваныя трымальнікамі. Інакш бы яны ўсе лёталі.

Затым дзеці разам з Умнейкам пагулялі ў гульню “Ходзім, як касманаўты”. Наша задача была ўявіць сябе ў бязважкасці, мы хадзілі, пераносячы цяжар цела з адной нагі на другую. Вярнуўшыся з падарожжа, дзеці доўга дзяліліся сваімі ўражаннямі паміж сабою. Цяпер кожны марыць стаць касманаўтам і паляцець у космас.

 

Наталля ЖУЛІНСКАЯ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 12 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий