Сустрэча вучняў ваенна-патрыятычнага класа з кадэтамі Гродзенскага абласнога кадэцкага вучылішча  

- 9:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Вучні 5 “А” класа сярэдняй школы № 22 Гродна ў суправаджэнні кіраўніка школы па ваенна-патрыятычным выхаванні Віктара Матука, які з’яўляецца першым дырэктарам Гродзенскага абласнога кадэцкага вучылішча, 7 кастрычніка наведалі ўрачыстае мерапрыемства, дзе кадэты 1-га курса прымалі прысягу.

У Год народнага адзінства адным з прыярытэтных накірункаў з’яўляецца патрыятычнае выхаванне. Таму адкрыццё ў сярэдняй школе № 22 ваенна-патрыятычнага класа стала тым крокам, які дапожа сённяшнім пяцікласнікам не толькі больш глыбока вывучаць гісторыю малой радзімы ваеннага перыяду на аснове мясцовага краязнаўчага матэрыялу, але і вызначыцца ў будучым з выбарам прафесіі.

Адчуць гонар за тых, хто стаіць на варце бяспекі краіны, хто свае здольнаці, фізічную моц і пачуццё справядлівасці аддае служэнню Радзіме, можна пры асабістай сустрэчы. Таму запрашэнне вучняў 5 “А” ваенна-патрыятычнага класа на прыняцце прысягі кадэтамі Гродзенскага абласнога кадэтскага вучылішча стала адной з першых старонак у кнізе “Летапіс класа”.

Сустрэў пяцікласнікаў дырэктар вучылішча Сяргей Якубовіч, які пазнаёміў з дасягненнямі кадэтаў, з гісторыяй вучылішча. Разам з ім экскурсію праводзіў курсант 3-га курса. Вучні наведалі сталовую, медыцынскую службу, пакой адпачынку, вучэбныя класы і жылыя пакоі. Пагутарылі з кадэтамі розных курсаў, распытваючы пра іх захапленні, умовы жыцця, пра тое, як паступалі і па якіх прадметах здавалі экзамены. Яны не саромеліся задаваць пытанні і педагогам. У некаторых вучняў нават з’явілася жаданне паспрабаваць паступіць праз два гады ў вучылішча.

Але найбольш уразіла падлеткаў сама прысяга кадэтаў. Словы клятвы, якую давалі курсанты, выступленні гасцей: ад дырэктара, прастаўнікоў сілавых структур да ветэранаў і выпускнікоў гэтага года – яшчэ раз дазволілі кожнаму прысутнаму адчуць гонар за сваю Радзіму, за тых, каму мы даверылі свой спакой.

Калі вучні дзяліліся першымі ўражаннямі, то амаль кожны адзначаў, што найбольш спадабаліся страявы крок, які проста гучыць на плацу, зладжанасць рухаў, калі праходзяць старэйшыя курсы, гімн вучылішча, што спявалі кадэты і педагогі. Таксама адзначалі, што трэба быць вельмі адказным, каб выканаць словы прысягі. А самае галоўнае: жаданне яшчэ раз прыехаць у вучылішча і паглядзець на жыццё кадэтаў не толькі ў святочныя дні.

 

Таццяна ГРЭЦКАЯ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
класны кіраўнік 5 “А” класа

сярэдня
й школы № 22 Гродна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий