Абмяркоўвалі значэнне юрыдычнай культуры для маладога пакалення  

- 15:59ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

“Карыстаючыся правам, не забываем пра абавязак ,”– пад такім дэвізам прайшла інфармацыйная гадзіна ў 810-х класах Ханявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Свіслацкага раёна.

Права – неад’емная частка нашага жыцця. Усе працэсы грамадства рэгулююцца з дапамогай прававых норм. Маючы неабходныя юрыдычныя веды, разумеючы іх сэнс і прызначэнне, чалавек атрымлівае магчымасць адстойваць свае правы, прытрымлівацца агульнапрынятых норм. Такога чалавека можна назваць правакультурным і юрыдычна граматным.

Вядома, што ўсе законы памятаць немагчыма, а арыентавацца ў крыніцах прававой інфармацыі, разумець яе, знаходзіць і карыстацца пры неабходнасці – патрэбна.

У час сустрэчы навучэнцы даведаліся пра сістэму дзяржаўнай прававой інфармацыі, яе асноўныя функцыі, а таксама пра задачы і работу дзіцячага прававога сайта. Вучні актыўна абмяркоўвалі пытанне значэння юрыдычнай культуры і неабходнасці яе развіцця для маладога пакалення.

Напрыканцы сустрэчы было зроблена сумеснае фота з хэштэгам #детиимеютправо. Пасля вучні апублікавалі яго на сваёй старонцы ў Instаgram.  

 

Ніна ТАРАНОВІЧ,
класны кіраўнік 10-га класа
Ханявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий