Кірмаш талентаў  

- 15:56МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

Пакроўскі кірмаш талентаў адбыўся ў Абласным цэнтры творчасці Магілёва.

– Мерапрыемства было арганізавана аддзеламі мастацкай адукацыі і культурна-масавай работы ў рамках праекта “Беларускія народныя святы. Традыцыі і сучаснасць”. Свае таленты на кірмашы дэманстравалі 17 педагогаў і звыш за 100 навучэнцаў.

У стылізавана аформленым фае вучэбнага корпуса прайшла яркая канцэртная праграма. Сваёй творчасцю прысутных радавалі рабяты з вакальнай групы заслужанага аматарскага калектыву РБ ансамбля народнай песні “Ярыца”, ансамбля “Карагод”, харэаграфічнага ансамбля “Задорынкі”, баяннага ансамбля “Калінка”, узорнага тэатра гульні і юных вядучых “Бім-Бом”. Паказвалі свае здольнасці і юныя мастакі. Навучэнцы ўзорных студый дэкаратыўна-прыкладнай творчасці “Тон” і “Фітадызайн” праводзілі майстар-класы, на якіх усе жадаючыя маглі вырабіць традыцыйныя беларускія сувеніры, – паведаміла загадчык аддзела мастацкай адукацыі АЦТ Ірына Кулікова.

Як дадала загадчык аддзела культурна-масавай работы Валянціна Казлоўская, Пакроўскі кірмаш талентаў стаў цікавым святам, насычаным вясёлымі песнямі і гульнямі. Але галоўнае – мерапрыемства дало навучэнцам Абласнога цэнтра творчасці магчымасць у чарговы раз паказаць шырокай аўдыторыі сябе і свае здольнасці.

 

Ганна СІНЬКЕВІЧ

Фота прадастаўлена Абласным цэнтрам творчасці

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий