У Смаргонскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці з выхаванцамі старшай группы прайшоў занятак харэаграфіі, прысвечаны Сусветнаму дню чыстых рук.
Ставілася мэта паўтарыць правілы асабістай гігіены ў працэсе музычна-рытмічнай дзейнасці. Пад бадзёрую музыку дзеці калонай ўвайшлі ў залу, для прывітання выканалі паклон. Размінка прайшла пад песню “Вясёлая зарадка”, падчас якой выхаванцы імітавалі рухі абуджэння, мыцця, выцірання і ранішняй гімнастыкі. Затым да нас у госці прыйшла Царэўна Мурзатая (лялька), якая ўсялякімі спосабамі хацела навучыць дзяцей быць бруднымі і неахайнымі.
Вядома, дзеці не пагадзіліся і пачалі актыўна, пры дапамозе танцавальных рухаў, даказваць госці, што чыстым і акуратным быць значна прыемней. У танцы “Чысцёхі” выхаванцы паўтарылі тэхніку правільнага мыцця рук. Дзеці замацавалі ўменне, што рукі трэба мыць доўга, старанна і з усіх бакоў. Прагаварылі яшчэ раз усё, што трэба ведаць пра мыццё рук. Пад песню для дзяцей пра здароўе і карысныя звычкі “Купаемся” прайшла партэрная гімнастыка. У канцы занятка Царэўна Мурзатая ператварылася ў Царэўну Чысцюткую. Яна падзякавала выхаванцам за ўрокі чысціні і паабяцала сачыць за сваім знешнім выглядам.
Аляксандра САРАЧЫНСКАЯ,
музычны кіраўнік
Смаргонскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці