Гезгалаўскія выхаванцы даведаліся пра гісторыю бульбы  

- 16:01ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

“Бульба – другi хлеб” – пад такой назвай у Гезгалаўскiм яслях-садзе Дзятлаўскага раёна прайшла забава для дзяцей 5–7 гадоў.

У госці да малых завітіла сама Царыца Бульба. Яна прыйшла, каб разам з маленькімі беларусамі паразважаць і знайсці адказ на пытанне, чаму ў Беларусі бульбу называюць другім хлебам.

З вялікай цікавасцю слухалі выхаванцы аповед пра падарожжа Бульбы з Южнай Амерыкі да Беларусi, якое адбылося амаль чатырыста гадоў таму назад, а сёння стравы з бульбы – любімая ежа беларускага народа. Госця прапанавала выхаванцам цiкавае гульнявое заданне: ім неабходна было назваць страву, выява якой з’явiцца на “чароўным экране”. Дзеці хутка і правільна назвалі стравы з бульбы: дранікі, бульбяная бабка, калдуны, бульбяное пюрэ, смажаная бульба, чыпсы. Выхаванцы даведалiся, што ў бульбе шмат карысных рэчываў: крухмал, цукар, бялок, вiтамiны С і В.

З дапамогай “чароўнага экрана” дзецi пазнаёмiлiся з помнiкам бульбе, якi знаходзiцца ў аграгарадку Дзешчанка Мiнскага раёна.

На свяце прагучала шмат беларускіх песень i вершаў пра бульбу. Пачуўшы вясёлую беларускую музыку, на мерапрыемства завiтаў гультай Мiхасiк з вялiкай лыжкай. Па сакрэце ён расказаў дзецям, што зусiм не ўмее працаваць, а любiць толькi смачна есцi.

Праз гульнi-эстафеты хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі Мiхасiку, як трэба садзіць, даглядаць, а потым выкопваць бульбу.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе разам вывучылi новыя прыказкi пра бульбу: “Бульба – хлебу дапамога”, “Хто бульбы не з’еў, той галодны чалавек”.

 

Алена ЛУКIЯНЕЦ,
намеснiк загадчыка
Гезгалаўскага ясляў-сада
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий