Эфектыўны вопыт педагогаў Горацкага раёна – у шырокую практыку  

- 16:41МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

Пра важнасць фарміравання інфармацыйнай культуры і грамадзянскай кампетэнтнасці навучэнцаў ішла гаворка на тэматычнай дыялогавай пляцоўцы, арганізаванай Магілёўскім абласным інстытутам развіцця адукацыі.

Удзел у мерапрыемстве прымалі намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце шэрагу школ і гімназій вобласці, кіраўніцтва і супрацоўнікі МДАІРА. Ганаровымі гасцямі сталі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Людміла Здорыкава, Алена Колеснева, Наталля Тарасенка.

У ходзе пасяджэння былі дэталёва абмеркаваны актуальныя пытанні рэалізацыі ў рэгіёне інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”. Эфектыўным вопытам работы ў гэтым напрамку падзяліліся педагагічныя калектывы ўстаноў адукацыі Горацкага раёна. Імі былі прадстаўлены матэрыялы па правядзенні мерапрыемстваў у рамках ШАГа для розных узроставых катэгорый навучэнцаў з ужываннем разнастайных арганізацыйных формаў, метадаў, прыёмаў.

Прадстаўнікі сярэдніх школ № 1, 2 і № 4 Горак, Ленінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы, гімназіі № 1 Горак, Даброўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы прадставілі калегам магчымасць убачыць рознабаковыя метадалагічныя падыходы пры рэалізацыі штомесячных мерапрыемстваў для вучняў 5–7, 8–11 і 9-х класаў. Адметна, што метадычныя напрацоўкі горацкіх педагогаў былі рэкамендаваныя для ўкаранення ў шырокую адукацыйную практыку ў навучальных установах Магілёўшчыны.

 

Ганна СІНЬКЕВІЧ

Фота прадастаўлена МДАІРА

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий