Педагагічны стаж дынастыі сям’і Мароз – 350 гадоў!

- 17:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У рамках праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” у 5-м класе Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы Навагрудскага раёна адбылася інфармацыйная гадзіна “Сямейныя дынастыі Беларусі”.

Госцем выхаваўчага мерапрыемства стаў настаўнік гісторыі Дзмітрый Мароз, які цікава апавёў пра педагагічную дынастыю сваёй сям’і. Аснову дынастыі заклаў прадзядуля Дзмітрыя Барысавіча, які працаваў настаўнікам на Бераставіччыне. Бацькі Барыс Іванавіч і Браніслава Іосіфаўна былі першымі настаўнікамі нашай школы. Барыс Іванавіч выкладаў рускую мову, а Браніслава Іосіфаўна – матэматыку. Многім пакаленням мясцовых школьнікаў яны далі пуцёўку ў жыццё. Бацька – першы настаўнік школы, працаваў з 1953 года. Атрымалася так, што Барыс Іванавіч быў класным кіраўніком першага выпуску ў 1961 годзе, а Дзмітрый Барысавіч – апошнім класным кіраўніком у 2017 годзе (потым нашу школу рэарганізавалі ў базавую).

Дынастыя настаўнікаў – гэта не што іншае, як гісторыя нашай краіны. Дзмітрый Барысавіч апавядаў пра тое, што школа ў 60–70-х гадах займалася ў тры змены, і часта ён не бачыў сваіх бацькоў. На жаль, іх ужо няма побач, але педагагічная дынастыя Марозаў працягваецца. Разам з Дзмітрыем Барысавічам у школе працуе і яго жонка Ларыса Яўгенаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Настаўнікамі-выкладчыкамі пачатковай школы і замежных моў працуюць і жонкі братоў у Мінску. Калі б была магчымасць сабраць усіх педагогаў сям’і Мароз, то можна было б адкрыць “сямейную” школу, у якой усе прадметы вялі б сваякі. Дзмітрый Барысавіч верыць у тое, што дынастыя настаўнікаў Мароз будзе і далей працаваць на ніве адукацыі. А пакуль што агульны педагагічны стаж складае 350 гадоў.

Сямейная педагагічная дынастыя Мароз – гэта ланцужок пакаленняў, які звязаны агульнай справай, агульнымі праблемамі, адзінымі памкненнямі ў дасягненні пастаўленай мэты – вучыць дзяцей “разумнаму, вечнаму, добраму”, укладваць у іх самае каштоўнае і дарагое.

 

Марына НАГУЛЕВІЧ,
класны кіраўнік 5-га класа
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий