У БДСГА – новы спартыўны аб’ект  

- 9:32МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

У Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі адкрылі новы спартыўны аб’ект. На тэрыторыі УВА з’явілася трэніровачнае міні-футбольнае поле.

Як паведаміў загадчык кафеды фізічнага выхавання і спорту БДСГА Я.А.Пляўко, студэнты акадэміі рэгулярна становяцца пераможцамі разнастайных прэстыжных спаборніцтваў, і гэта вынік таго, што ва ўстанове вялікую ўвагу надаюць развіццю фізічных здольнасцей моладзі.

– У нас дзейнічае 21 секцыя па розных відах спорту. Шырокія магчымасці для заняткаў спортам нашым студэнтам дае створаны на тэрыторыі акадэміі спартыўны комплекс. Ён уключае ў сябе трэнажорныя і гульнявыя залы, лыжную базу і базу адпачынку, стадыён з бегавымі дарожкамі і адкрытыя спартыўныя пляцоўкі, залы для заняткаў барацьбой і адзінаборствамі, басейн і многае іншае, – расказаў Яўген Аляксандравіч.

Па яго словах, спартыўны комплекс пастаянна пашыраецца новымі аб’ектамі. Міні-футбольнае поле з’явілася дзякуючы супрацоўніцтву акадэміі з Беларускай федэрацыяй футбола. Уласнымі сіламі супрацоўнікі БДСГА падрыхтавалі аснову для стварэння поля, а федэрацыя футбола прадаставіла спецыялізаванае пакрыццё і агароджу.

Удзел ва ўрачыстым адкрыцці патрэбнага спартыўнага аб’екта прынялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Алена Колеснева, рэктар БДСГА Віталь Веліканаў, начальнік Дэпартамента забеспячэння спартыўных мерапрыемстваў Беларускай федэрацыі футбола Іван Гаравец. Ганаровыя госці пажадалі студэнтам акадэміі дасягнення самых высокіх спартыўных вяршыняў. У якасці падарункаў моладзі былі прэзентаваны наборы мячоў і камплекты спартыўнай формы.

 

Ганна СІНЬКЕВІЧ

Фота Александра ГУРЫКАВА

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий