Падчас традыцыйнага восеньскага суботніка навучэнцы сярэдняй школы № 2 Круглага навялі парадак у гарадскім парку.
Восень – гэта не толькі час уборкі ўраджаю, але і пара навядзення чысціні і парадку, час правядзення традыцыйнага восеньскага суботніка ў нашай установе. Гэта выдатны спосаб не толькі праявіць жаданне жыць у прыгожым свеце, але і разагнаць сум у і размяцца на адкрытым паветры ў пагодлівы дзянёк.
На суботніку хлопцы і дзяўчаты чысцілі газоны, прыбіралі сухую лістоту, прывялі ў належны парадак клумбы. Прырода ў гэты дзень чым магла, тым дапамагала дзецям: пакуль яны працавалі, свяціла сонца і было суха.
Вось так, сумеснымі намаганнямі, і быў наведзены парадак у цэнтральным парку, дзе адпачываюць і дарослыя, і дзеці. І хай суботнік – гэта не праца, за якую плацяць, але ўсё-такі кожны з тых, хто прыняў у ім удзел атрымаў нешта большае: задавальненне ад праведзенай работы, добры настрой ад зносін з таварышамі, усведамленне таго, што ўнёс свой уклад у стварэнне камфорту і чысціні ў родным горадзе. Агульнае мерапрыемства не толькі гуртуе дзіцячы калектыў, але дысцыплінуе, вучыць элементарным працоўным навыкам і прымушае задумацца пра неабходнасць захавання парадку.
Таццяна АНТАНЮК,
настаўнік сярэдняй школы № 2 Круглага