Педагогі ясляў-сада № 34 Ліды надаюць экалагічнаму выхаванню дашкалят асаблівую актуальнасць, ужываюць розныя формы работы, якія дазваляюць абудзіць у дзецях цікавасць да жывой прыроды, выхаваць любоў да яе, навучыць берагчы навакольны свет.
Так, у рамках тэматычнага тыдня ў спецыяльнай групе для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення “Зорачка” прайшла квест-гульня “Птушкі – нашы сябры”. У гульнявой форме выхаванцы замацавалі і пашырылі свае ўяўленні пра пералётных птушак. Праходзячы па станцыях “Загадкавая”, “Усёзнайка”, “Расшыфруй-ка”, “Накармі птушку”, “Ачмурэлыя ручкі” дзеці расказалі пра знешні выгляд птушак, іх лад жыцця, пра прыстасаванні да зменаў надвор’я, пра значнасць птушак для прыроды і людзей.
Дзеці вырашалі праблемную сітуацыю “Чаму птушкі ляцяць у вырай?”, гулялі ў дыдактычныя гульні “Будова птушкі”, “Харчаванне птушак”, “Знайдзі такую ж птушку”, “Дзе чыя хатка?”, “Дапамажы шпаку даляцець да цёплых краёў” і інш. За кожнае правільна выкананае заданне малыя атрымлівалі насенне гарбуза, якое пазней насыпалі ў кармушкі, развешаныя на дрэвах.
Ірына КЛІМОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 34 Ліды