Маршрутамі памяці і адзінства прайшлі бабрыкоўскія школьнікі  

- 7:47БРЕСТЧИНА, Регионы

У тым, што Піншчына – самабытны край на поўдні Беларусі, багаты адметнай гісторыяй, культурай і спадчынай, можна было пераканацца падчас конкурсу “Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства”, які прайшоў у Бабрыкоўскай сярэдняй школе Пінскага раёна ў рамках фестывалю “Вясёлкавы калейдаскоп”.

Вучні цікава расказалі пра непаўторныя мясціны Палесся, пазнаёмілі з гістарычнымі фактамі і падзеямі, а найперш – з галоўным скарбам краіны – з людзьмі.

Вячаслаў Уладзіміравіч Шапялевіч, вучоны-медык у галіне псіхіятрыі (нарадзіўся ў вёсцы Бобрык), Уладзімір Уладзіміравіч Скарына, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, Святаслаў Іосіфавіч Сарока, доктар медыцынскіх навук, прафесар (нарадзіліся ў вёсцы Малая Плотніца)… Усе яны ўслаўляюць нашу Радзіму, нясуць у свет добрае iмя беларусаў.

Мясцовая паэтэса Зінаіда Уладзіміраўна Шапялевіч, якая нарадзілася ў вёсцы Церабень, праслаўляе бацькоўскую зямлю: багацце, прыгажосць і непаўторнасць прыроды роднага краю, талент і добразычлівасць яго жыхароў…

Асаблівае месца ў гісторыі Піншчыны займаюць святыя месцы. Пяцікласнікі расказалі пра храмы Бабрыкоўскага сельсавета, а васьмікласнікі – пра пінскі храм святых Пятра і Фяўронні Мурамскіх.

Конкурс паказаў, што моладзь ахвотна далучаецца да сваёй гісторыі, самабытнай і непаўторнай спадчыны.

 

Г.К.ЗАВАДСКАЯ,
педагог-арганізатар
Бабрыкоўскай сярэдняй школы
Пінскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий