У Дабравольскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Свіслацкага раёна прайшло свята мовы. Выхаванцы рознаўзроставай спецыяльнай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення прадставілі сваім бацькам тэатралізаванае прадстаўленне. Свята адбылося ў рамках творчага праекта “Праз тэатр да роднай мовы”, які спалучае сродкі і спосабы развіцця творчых і маўленчых здольнасцей дзяцей.
На сённяшні дзень куток тэатралізаванай дзейнасці прадстаўлены абсталяваннем для разыгрывання сцэнак і спектакляў: наборы лялек, шырмы для лялечнага тэатра, касцюмы, маскі, тэатральныя атрыбуты. У наяўнасці разнастайныя віды тэатраў (лялечны, тэатр лапатак, пальчыкавы, тэатр на прышчэпках); атрыбуты і элементы касцюмаў для рэжысёрскіх гульняў, гульняў-драматызацый, а таксама матэрыял для іх вырабу.
Выхавальнікамі дашкольнай установы сістэматызаваны метадычны і практычны матэрыял па праблеме, распрацаваны кансультацыі для бацькоў, створана картатэка скорагаворак і чыстагаворак у малюнках, картатэка тэатралізаваных гульняў, эцюдаў і практыкаванняў, накіраваных на развіццё беларускага маўлення і навыкаў тэатралізаванай дзейнасці.
На асобным стэндзе арганізавана выстава відаў тэатра. Экспазіцыя ўяўляе сабой беларускую хатку, якая адлюстроўвае творчую дзейнасць дзяцей у дашкольнай установе. Тут прадстаўлены героі беларускіх казак, драматычныя сценарыі, казкі Дзеда-Барадзеда, прадэманстраваны віды тэатра: пальчыкавы тэатр, тэатр на лапатках. Фотаздымкі адлюстроўваюць паўсюдзённую тэатралізаваную дзейнаць дашкольнікаў у працэсе разыгравання беларускіх казак.
Некаторыя атрыбуты для тэатралізаванай дзейнасці можна купіць, але я аддаю перавагу вырабам сваімі рукамі. У гэтым выпадку з’яўляецца магчымаць далучыць бацькоў і дзяцей да ўдзелу ў рэалізацыі праекта. Яны ахвотна прымаюць удзел у стварэнні тэатральнай атрыбутыкі, што стымулюе жаданне ўдзельнічаць у драматызацыі. Так быў прыдуманы і зроблены сваімі рукамі казачны герой Дзед-Барадзед. У яго стварэнні актыўны ўдзел прымалі бацькі.
Упэўнена, што арганізацыя адпаведнага прадметна-развіваючага асяроддзя з’явіцца штуршком да больш паважлівага стаўлення бацькоў і дзяцей да роднай мовы, дапаможа павысіць якасць адукацыйнага працэсу, які пачнецца на другім этапе рэалізацыі праекта.
Алена КАЛІНОЎСКАЯ,
выхавальнік дошкольнай адукацыі
Дабравольскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Свіслацкага раёна