Трэцякласнікі прынялі ўдзел у раённым фальк-фэсце

- 13:48ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Вучні 3 “А” класа сярэдняй школы № 5 Смаргоні з задавальненнем адгукнуліся на прапанову паўдзельнічаць у раённым фальк-фэсце “Перазвоны талентаў”.

Нашы дзеці насамрэч любяць народную музыку, у нашай школе яна гучыць не толькі на ўроках музыкі, але і ў пазакласнай дзейнасці. Таму фальк-фэст выклікаў у іх вялікую зацікаўленасць, і мы пачалі сур’ёзна рыхтавацца да ўдзелу ў свяце музыкі.

Фальк-фэст праводзіўся ў завочным фармаце, і, каб апынуцца сярод канкурсантаў, патрабавалася зрабіць відэазапіс выступлення і адправіць яго на суд журы. Рыхтуючыся да конкурсу, дзеці развучвалi загадкi пра скрыпку i цымбалы, спявалi песнi пра дудку i дуду (дарэчы, не ўсе ведаюць, што гэта розныя музычныя iнструменты), дазналiся, што ў народзе кажуць пра дуду, як любяць i з павагай адносяцца да яе таямнiчых гукаў. I, зразумела, танцавалi.

Літаратурна-музычную кампазіцыю мы з канкурсантамі прысвяцілі старадаўняму музычнаму інструменту беларусаў – дудзе і назвалі яе “Кожны б iграў, каб дуду абняў”.

Па выніках фальк-фэсту мы атрымалі трэцяе месца. Але ж мае юныя артысты зусім не засмуціліся, што яны не першыя. Кажуць, падчас рэпетыцый яны атрымоўвалі столькі станоўчых эмоцый, столькі весялосці і радасці, што гэта ўжо перамога! Здаецца, гэта можа быць сведчаннем цікавасці і любові вучняў да беларускай народнай творчасці, да нашай спадчыны.

 

Наталля ШЧАСНАЯ,
настаўнік музыкі
сярэдняй школы № 5 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий