У 4 «А» класе сярэдняй школы № 9 Лiды прайшло цiкавае мерапрыемства – лiтаратурная гасцёўня “Мы маленькiя песняры Беларусi”, паседжанне якой было прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння Максiма Багдановіча.
Навучэнцы пазнаёмiлiся з бiяграфiяй паэта, затым чыталі і слухалі вершы Максіма Багдановіча, якiя вельмi мiлагучнa распавядаюць пра прыгажосць роднага краю i вучаць любвi да Радзiмы. Вельмi зацiкавiла ўсiх i казка, у якой аўтар у займальнай форме расказаў пра абрад вяселля на Беларусi.
Пачаткоўцы пранiклiся атмасферай рыфмы Багдановiча, якая нiбы кладзецца на душу i выказалi жаданне ўдзейнiчаць у iнтернет-конкурсе да 130-годдзя М. Багдановiча “Я не самотны”.
Лiтаратурная гасцёўня спрыяла развiццю мовы вучняў, іх творчых здольнасцей, пашырыла слоўнiкавы запас, узбагацiла кругагляд дзяцей, падтрымала упэўненасць у сваiх ciлах. Усе сышлiся ў меркаваннi, што вельмi цiкава дакрануцца да паэзii былых гадоў, таму што гэта частка нашай гiсторыi i культуры, якую трэба захоўваць.
Вольга БРЭЙВА,
класны кіраўнік 4 “А” класа
сярэдняй школы № 9 Лiды