Дэфекталагічная забава ў дашкольнай групе

- 14:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Дварчанскім дзіцячым садзе – базавай школе Свіслацкага раёна прайшла забава пад назвай “Як умелыя ручкі язычку дапамагаюць”. Арганізацыя дэфекталагічных забаў стала добрай традыцыяй у гэтай установе адукацыі.

Дэфекталагічныя забавы – гэта адна з найбольш эфектыўных формаў узаемадзеяння настаўніка-дэфектолага і дзяцей. Падчас забавы ствараюцца спрыяльныя ўмовы для самавыяўлення дзяцей і пераадолення ў іх маўленчых парушэнняў, карэкцыі і развіцця эмацыянальнай сферы, і, як вынік, іх сацыялізацыі ў грамадстве.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі выхаванцы дашкольнай групы, якія наведваюць пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі. У ходзе забавы дзеці выконвалі заданні: “Развесь бялізну”, “Раскладзі па колеры”, “Парныя далоні”, “Піяніна”, гулялі з масажнымі шарыкамі су-джок. Для развіцця дробнай маторыкі выкарыстоўваліся не толькі нетрадыцыйныя метады і прыёмы, але і нетрадыцыйнае абсталяванне (пластыкавыя рашоткі для ракавін, губкі, гузікі, прышчэпкі для бялізны, гумкі для валасоў і інш.).

Гуляючы і выконваючы практыкаванні на развіццё дробнай маторыкі, дзеці замацоўвалі веды па тэме “Цела чалавека”, развівалі маўленне, увагу, памяць, слыхавое і зрокавае ўспрыманне, вучыліся выконваць правілы сумесных гульняў і дзеянняў.

Дэфекталагічная забава спрыяла развіццю ў дзяцей творчага патэнцыялу, пазнавальнай актыўнасці, камунікатыўных уменняў, патрэбнасці ў маўленчых зносінах. А самае галоўнае – прынесла дзецям масу станоўчых эмоцый.

 

Аксана СЦЕПАНЧУК,
настаўнік-дэфектолаг
Дварчанскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий