У Клайшанскай базавай школе працуе антынаркатычны атрад “Выбар”  

- 7:59ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У гэтым навучальным годзе ў Клайшанскай базавай школе Воранаўскага раёна створаны антынаркатычны атрад “Выбар”, у склад якога ўвайшлі па два навучэнцы з 7–9-х класаў.

Зараз у рамках антынаркатычнага руху “Стагоддзе” праходзіць абласная акцыя “Місія жыць”, таму для вучняў 3–4-х класаў члены атрада правялі акцыю “Не, дзякуй!”. Работа атрада прайшла ў выглядзе работы па станцыях.

На станцыі “Інфармбюро” дзецям былі прапанаваны спрэчныя сцвярджэнні, напрыклад, “Наркаман можа памерці ад перадазіроўкі”, “У многіх людзей узнікаюць праблемы з законам з-за наркотыкаў” і г.д. Станоўчы адказ яны фіксавалі з дапамогай жэтона “Стоп, наркотык”.

Пытанні, якія тычацца здаровага ладу жыцця: рэжым дня, харчаванне, сон, фізічная культура, асабістая гігіена – разглядаліся на станцыі “Здаравячок”. Вучні завастрылі ўвагу на курэнні, пратэінавых сумесях.

На станцыі “Забі на…” удзельнікам трэба было патрапіць тэнісным мячом у кошык, пры гэтым называць дзеянні, учынкі, якія яны ніколі не здзейснілі дзеля свайго здароўя і здароўя блізкіх. Аказалася яны “забілі” на “курэнне”, “алкаголь”, вырашылі “не злавацца дарма і не хваляваць бацькоў”, “не есці чыпсы і не піць кока-колу”, “больш праводзіць часу на свежым паветры”.

На завяршальным этапе акцыі дзеці азнаёміліся з сюжэтнымі малюнкамі з выявай момантаў жыцця наркаманаў у чорна-белых танах і з дапамогай членаў атрада “Выбар” намалявалі альтэрнатыву ў яркіх танах.

Такія акцыі матывуюць дзяцей да захаванне здароўя, дапамагаюць асвоіць жыццёвыя навыкі, падтрымліваюць дабрабыт і спрыяюць духоўна-маральнаму выхаванню.

 

Ірына ВОРАНАЎСКАЯ,
педагог сацыяльны
Клайшанскай базавай школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий