Першыя крокі ў інавацыі любчанскіх педагогаў  

- 14:16ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З верасня гэтага года ў Любчанскай сярэдняй школе Навагрудскага раёна рэалізуецца інавацыйны праект “Укараненне мадэлі семантызацыі духоўна-маральных паняццяў і катэгорый на аснове традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа”.

Педагогі нашай установы з задавальненнем прынялі новыя павевы, і ўключыліся ў праект.

Духоўнасць і маральнасць – гэта асновы маральна здаровага і паспяховага чалавека. Менавіта пра гэта ішла гаворка на семінары, на які настаўнікаў запрасіла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце. Падчас семінара былі разгледжаны праблемы духоўнага і маральнага станаўлення асобы вучняў, абмяркоўваліся паняцці “духоўнасць” і “маральнасць”, вызначаліся сферы іх ужывання. 

Менавіта адукацыі належыць прыярытэт у фарміраванні ключавых пазіцый, ад якіх залежыць будучыня як канкрэтнага чалавека, так і цэлага пакалення.

 

Марына ЛЯЎША,
намеснік дырэктара па ВР
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий