У I Рэспубліканскай канвенцыі для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі прыняў удзел яслі-сад № 12 Ваўкавыска  

- 14:37ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Яслі-сад № 12 Ваўкавыска ўвайшоў у лік лепшых устаноў краіны, якія ўдастоіліся гонару прыняць удзел у I Рэспубліканскай канвенцыі для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі. На гэты форум былі запрошаны педагогі, якія на высокім узроўні арганізоўвалі на працягу 2021 года актыўнасці ў рамках адукацыйнага праекта беларускай алімпійскай акадэміі “Марафон алімпійскай адукацыі”.

Марафон быў накіраваны на фарміраванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту пачатковага ўяўлення пра алімпійскі рух і развіццё маральнай свядомасці і эмацыянальна-валявых якасцей асобы. У “Марафоне алімпійскай адукацыі” удзельнічалі педагагічныя работнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі з усёй краіны. У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь яслі-сад № 12 Ваўкавыска на I Рэспубліканскай канвенцыі для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі прадставіла кіраўнік фізічнага выхавання Наталля Юшына.

У рамках марафону педагог правяла з выхаванцамі старшай “А” групы дзесяць фізкультурных заняткаў па аўтарскай методыцы “Хто такі сапраўдны спартсмен?”, якая складаецца з тэматычных планаў-канспектаў фізкультурных заняткаў на аснове каштоўнасцей і прынцыпаў алімпійскага руху. У ходзе заняткаў выхаванцы ўстановы адукацыі пашырылі свае ўяўленні пра віды спорту, пазнаёміліся са знакамітымі спартсменамі Рэспублікі Беларусь. На базе ўстановы таксама была створана алімпійская фотазона ў рамках творчага фота-конкурсу “Токіа–2020”. Напрыканцы адукацыйнага праекта Наталля Баляславаўна рэалізавала з выхаванцамі старшых груп тэатральную пастаноўку “Алімпійскі спектакль”, дзякуючы якой дзеці дашкольнага ўзросту атрымалі масу станоўчых эмоцый, зарадзіліся спартыўным настроем і павысілі цікавасць да асабістых спартыўных дасягненняў. Па выніках праведзеных мерапрыемстваў напрацаваныя матэрыялы былі накіраваныя ў НАК РБ.

Праграма канвенцыі ўключала шэраг майстар-класаў і лекцый, якія правялі вядучыя спецыялісты. Па выніках правядзення форуму яслям-саду № 12 Ваўкавыска былі ўручаны сертыфікаты, метадычныя распрацоўкі і падарункі.

 

Аксана ЮРКОВА,
намеснік загадчыка
ясляў-сада № 12 Ваўкавыска

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий