Дашкольнікаў з Карэліч запрасілі на кірмаш  

- 14:19ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Традыцыйна ў яслях-садзе № 1 Карэліч праходзяць мерапрыемствы, накіраваныя на рэалізацыю задачы па фарміраванні ў дзяцей дашкольнага ўзросту ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жадання авалодаць ёю.

З гэтай мэтай у рамках тэматычнага тыдня “Мая Беларусь” выхавальнік дашкольнай адукацыі Т.У.Каспяровіч падрыхтавала з выхаванцамі старшай групы з беларускай мовай навучання і выхавання забаву “Запрашаем на кірмаш”.

Музычная зала была прыбрана па-святочнаму. Як на сапраўдным кірмашы, выстраены гандлёвыя рады з таварамі: распісны драўляны посуд, дудкі-самагудкі, ласункі, прысмакі, дары восені.

Педагагічныя работнікі ў ролі бабулі Еўкі і дзядулі Тамаша растлумачылі хлопчыкам і дзяўчынкам, што кірмаш – гэта свята, якое адбываецца ў пэўную пару года – восенню. Але перш чым яго ладзіць, трэба добра папрацаваць. На гэтым свяце людзі славяць сапраўдных гаспадароў, успамінаюць народныя традыцыі, вучацца мудрасці продкаў.

Пад беларускую народную песню “Беларускі наш кірмаш” у залу завіталі маленькія беларусы, апранутыя ў дзіцячае беларускае нацыянальнае адзенне. Гучалі песні і вершы на роднай беларускай мове. Ахвотна ўсе ўдзельнікі свята пабывалі ў ролі “пакупнікоў” падчас гульні “Гарлачык”. Як толькі загучала “Беларуская полька”, выхаванцы прадэманстравалі свае танцавальныя здольнасці. Весела прайшла гульня “Дудка” пад беларускую народную песню “Янка”.

Падобныя мерапрыемствы садзейнічаюць раскрыццю дзецям прыгажосці роднай мовы, вучаць не саромяючыся на ёй размаўляць, што з’яўляецца адным са шляхоў выхавання любвi да сваей Радзiмы.

 

Наталля СКОК,
намеснік загадчыка
ясляў-сада № 1 Карэліч

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий