Ініцыятывы залескіх школьнікаў

- 18:50ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Члены вучэбнай бізнес-кампаніі “Дзелавая моладзь” Залескага ясляў-сада – сярэдняй школы Смаргонскага раёна сталі ўдзельнікамі занальнага тура рэспубліканскага маладзёжнага конкурса “100 ідэй для Беларусі”, на якім прадставілі бізнес-ідэю “AROMA-сувенір” па вырабе духмяных сашэ з натуральных матэрыялаў.

Школьнікі расказалі, што духмяныя падушачкі-сашэ – не толькі выдатны падарунак да любога свята, цудоўнае ўпрыгожванне для дома і нядрэнная ідэя для хатняга бізнесу, але і сваеасаблівы экалагічны лекавы сродак. Выкарыстанне сашэ можа стаць альтэрнатывай лекам пры неўрозах, стрэсах, бессоніцы, будзе садзейнічаць павышэнню жыццёвага тонусу і працаздольнасці, а таксама дапаможа мінімізаваць выкарыстанне хімічных араматызатараў, тым самым знізіўшы экалагічную нагрузку на чалавека і навакольнае асяроддзе.

Удзел у мерапрыемстве не толькі стаў стартавай пляцоўкай для прадстаўлення ідэі “AROMA-сувенір”, але і даў магчымасць выпрацаваць у членаў вучэбнай бізнес-кампаніі навыкі самапрэзентацыі, прасоўвання свайго прадукту.

 

Алена ВАРАНІШЧА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Залескага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий