Дашкольнікі актыўна збіралі закруткі  

- 17:30ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Педагогі і выхаванцы ясляў-сада № 6 Ваўкавыска далучыліся да дабрачыннага праекта “Новае жыццё ў абмен на закруткі”.

Усе цвёрда перакананы ў тым, што ад маленькай дапамогі залежыць не толькі наша жыццё, але і будучыня тых, хто знаходзіцца побач. Менавіта таму ў рамках міжнароднага дабрачыннага праекта “Новае жыццё ў абмен на закруткі” выхавальнікі дашкольнай адукацыі І.В.Шэшка, А.І.Барцэвіч у цесным узаемадзеянні з памочнікамі выхавальніка М.В Дзярнейка і М.А.Кажовай далучылі бацькоў і дзяцей сярэдняй і старшай “Б” групы да актыўнага ўдзелу ў ім.

Бацькі і дзеці засталіся неабыякавымі да акцыі “Збяры закруткі”. Здавалася б, збор закрутак – такое простае дзеянне, але якое вялікае значэнне яно мае: дае новае жыццё! Гэта самы даступны варыянт для кожнага з нас: без значных намаганняў і фінансавых выдаткаў. Урэшце, апрацоўка пластыку – важны крок у захаванні экалогіі. Сваёй актыўнай дзейнасцю нашы выхаванцы ўнеслі невялікую лепту ў ахову прыроды ад лішняга смецця. Незвычайныя кантэйнеры ў форме сэрца папоўніліся шматлікімі рознакаляровымі закруткамі.

Усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу адзначылі: удзел у праекце – адначасова магчымасць спалучаць добразычлівасць і клопат пра навакольнае асяроддзе. Агульны ўклад у справу мае неверагоднае значэнне. Такім чынам, прырода вызваляецца ад цяжкай ношы, дзеці вучацца эканоміць першасную сыравіну, а сабраныя сродкі накіроўваюцца на дабрачыннасць.

А яшчэ нашы маленькія выхаванцы становяцца больш адкрытымі, вучацца суперыжываць, быць патрэбнымі, дарыць цеплыню сваіх сэрцаў тым, хто мае ў гэтым патрэбу.

 

Таццяна ХЛАМКО,
намеснік загадчыка
ясляў-сада № 6 Ваўкавыска

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий