Беларускамоўны дзень у самых маленькіх дашкольнікаў  

- 12:10ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Выхаванцы другой малодшай группы № 1 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка робяць свае першыя крокі ў цікавы свет роднай мовы.

У госці да дзяцей завітала лялька Васілінка. Разам з ёю дзеці адправіліся ў цікавае падарожжа, дзе пазнаёміліся з беларускімі вершамі, забаўлянкамі, лічылкамі; гулялі ў беларускія моўныя і рухомыя гульні, падчас якіх вучыліся разумець, авалодваць правільным вымаўленнем беларускіх гукаў. Гуляючы ў моўную гульню “Адгадай, чый галасок”, дзеці засвойвалі вымаўленне сваіх імён і імён сваіх аднагодкаў на роднай мове, а напрыканцы сустрэчы разам з лялькай Васілінкай расказвалі і паказвалі беларускую народную казку “Курачка Раба”.

На працягу гэтай сустрэчы назіралася асаблівая атмасфера зносін, што садзейнічала актыўнасці і зацікаўленасці дзяцей. Усё гэта спрыяла эмацыянальным, яскравым зносінам на беларускай мове, асобаснаму самавызначэнню, адчуванню поспеху, задавальненню ад авалодвання роднай мовай, што, безумоўна адыграе станоўчую матывацыю ў далейшым яе засваенні.

Першыя, магчыма, не зусім яшчэ ўпэўненыя крокі ў вялікі свет беларускамоўных зносін, зроблены. Упэўнена, што гэтая сустрэча стала першай ступенькай цікавых павучальных вандровак пад назвай “Мову родную мы любім!”

 

Іна МАКСІМОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі,
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий